Nota Bene

Нота Бэнэ

Кампанія Нота Бэнэ працуе ў сферы перакладчыцкіх паслуг з 2001 года (да 2012 года пад гандлёвай маркай Птушка Гаварун) і мае шматгадовы вопыт паспяховага супрацоўніцтва з многімі вядомымі кампаніямі ў Беларусі, Расіі і Еўропе.

За 17 гадоў сваёй працы мы здабылі рэпутацыю надзейнага партнёра ў галіне лінгвістычнага забеспячэння бізнесу, выгадавалі высокакваліфікаваны менеджарскі і перакладчыцкі персанал, стварылі шырокую базу даных прафесійных перакладчыкаў па ўсім свеце.

Сёння мы гатовыя задаволіць запыты нават самых патрабавальных кліентаў, гарантуючы высокую якасць перакладу ў аптымальны тэрмін і поўную канфідэнцыяльнасць атрыманай інфармацыі. Штат кампаніі налічвае 25 штатных супрацоўнікаў – перакладчыкаў, рэдактараў, менеджараў, з намі таксама на пастаяннай аснове працуюць 150 пазаштатных спецыялістаў: перакладчыкаў і рэдактараў, якія спецыялізуюцца ў асобных абласцях перакладу. Намі адкрыты філіял кампаніі Nota Bene sp. z o. o. (Беласток, Польша). Аб’ёмы перакладу ў месяц складаюць у сярэднім 6 000 старонак тэксту, мы перакладаем на дзясяткі моў, у тым ліку азіяцкія.