Квіток на форум
Рэгiстрацыя скончана
Квіток для фрылансераў і штатных перакладчыкаў
Кошт
55 BYN (з курсамі валют у адносінах да нацыянальнай валюты Рэспублікі Беларусь можна азнаёміцца тут).
Вы атрымаеце
- Інфарматыўныя рознапрофільныя даклады;
- Дзве кава-паўзы;
- Эфектыўны дынамічны нэтворкінг падчас дзвюх кава-паўз;
- Магчымасць знайсці працу і заявіць пра сябе: размовы з прадстаўнікамі «Нота Бэнэ», «Літэрра», «Інтэрлінгва», «Interzone» і іншымі кампаніямі на біржы кантактаў;
- Сувеніры на памяць (ручка, нататнік, торба з лагатыпам форуму);
- Фота і відэа з мерапрыемства;
- Бескаштоўны доступ да пяці найлепшых відэа на сайце ProZ.com (падрабязна ніжэй);
- Выставу-продаж перакладной літаратуры на беларускай мове выдавецтва «Галіяфы»;
- Розыгрыш 4 гадавых ліцэнзій на праграму па кіраванні перакладчыцкімі праектамі для фрылансераў Translation Office 3000 Professional кампаніі AIT;
- Праграму AnyCount Standard -- лічыльнік слоў і сімвалаў.
Квіток на форум для бюро перакладаў і юрыдычных асоб
200 BYN
Вы атрымаеце
- Асобы стол на біржы кантактаў (магчымасць заявіць пра сябе і знайсці перакладчыкаў для свайго бюро перакладаў);
- Удзел 2 супрацоўнікаў кампаніі;
- Інфарматыўныя рознапрофільныя даклады;
- Дзве кава-паўзы;
- Эфектыўны дынамічны нэтворкінг падчас дзвюх кава-паўз;
- Фота і відэа з мерапрыемства;
- Бескаштоўны доступ да пяці найлепшых відэа на сайце ProZ.com (падрабязна ніжэй);
- Сувеніры на памяць (ручка, нататнік, торба з лагатыпам форуму);
- Выставу-продаж перакладной літаратуры на беларускай мове выдавецтва «Галіяфы»;
- Ліцэнзію на праграму AnyCount Standard - лічыльнік слоў і знакаў.
Мы пазначым ваш стол у адпаведнасці з назвай вашай кампаніі. Гэта рэальная магчымасць заявіць пра сябе і знайсці перакладчыкаў / рэдактараў для вашага бюро. Да вас за стол будуць сядаць перакладчыкі, зацікаўленыя ў супрацоўніцтве, пакідаць свае кантактныя дадзеныя і рэзюмэ. Вы можаце раскласці на сваім стале любыя кантактныя і рэкламныя матэрыялы.
Доступ да відэа
20 BYN
Вы атрымаеце доступ да відэазапісаў выступленняў
Для тых, хто не зможа прыняць удзел у II Беларускім форуме перакладчыкаў, але хоча паглядзець відэазапісы пасля мерапрыемства. На працягу 48 гадзін пасля аплаты на пазначаную электронную пошту прыйдзе ліст з падрабязнымі звесткамі пра доступ да відэазапісаў.
УВАГА: квіткі незваротныя (калі ў вас не атрымліваецца прыйсці, вы можаце падараваць квіток або знайсці замест сябе калегу самастойна).
Беларускі форум перакладчыкаў - пакуль не камерцыйны праект і пройдзе пры частковай падтрымцы спонсараў; усе сабраныя сродкі пойдуць на пакрыццё арганізацыйных выдаткаў.
Падрабязней пра відэа з сайта ProZ.com: каб скарыстацца доступам, удзельнікі павінны мець старонку на сайце ProZ.com (трэба проста быць зарэгістраваным карыстальнікам, зусім неабавязкова аплачваць членства). Агульны кошт 5 відэа на сайце -- 89 USD, але ж усе ўдзельнікі нашага форума #tib_forum2018 змогуць атрымаць доступ да іх на 2 месяцы бескаштоўна.
Што гэта за відэа?
1. Personal branding for business success
https://www.proz.com/translator-training/course/3208-personal_branding_for_business_success
2. 101 - Legal Terminology: https://www.proz.com/translator-training/course/4598-101_legal_terminology_patent_terminology
3. Create a website for your freelance translation business https://www.proz.com/translator-training/course/4312-create_a_website_for_your_freelance_translation_business
4. Create a One Page Marketing Plan For Freelance Translators - Template https://www.proz.com/translator-training/course/4244-create_a_one_page_marketing_plan_for_freelance_translators_template
5. Video games localization 101 - Introduction to video game localization https://www.proz.com/translator-training/course/5389-video_games_localization_101_introduction_to_video_game_localization