Вітаем вас на сайце III Беларускага форума перакладчыкаў!
Запрашаем вас на III Беларускі форум перакладчыкаў (#tib_forum2019), які адбудзецца 14 верасня 2019 года ў Мінску. Далучайцеся і знайдзіце заказчыкаў і супрацоўнікаў, аднадумцаў і сяброў!
ДЗЁН
ЗАСТАЛОСЯ:
Запрашаем вас на III Беларускі форум перакладчыкаў, які адбудзецца 14 верасня 2019 года ў Мінску. Далучайцеся і знайдзіце заказчыкаў і супрацоўнікаў, аднадумцаў і сяброў!
Беларускі форум перакладчыкаў — найбуйнейшае ў Беларусі мерапрыемства для спецыялістаў перакладчыцкай галіны, першая і пакуль адзіная ў краіне платформа за межамі ВНУ для абмену вопытам і канструктыўнага абмеркавання вострых пытанняў сферы перакладаў. Першы форум перакладчыкаў, які сабраў больш за 90 удзельнікаў, прайшоў 30 верасня 2017 года — у Міжнародны дзень перакладчыка, заснаваны ААН у 2017 годзе па ініцыятыве Рэспублікі Беларусь. Праз год, 29 верасня 2018 года, паспяхова адбыўся II Беларускі форум перакладчыкаў, які сабраў 140 прафесіяналаў сферы перакладаў з Беларусі, Украіны і Расіі. Больш падрабязна.
Беларускі форум перакладчыкаў — гэта выступленні па ўсіх напрамках перакладчыцкай дзейнасці, эфектыўны нэтворкінг, абмен вопытам з калегамі і цёплая сяброўская атмасфера.
Арганізатары: аўтар ідэі перакладчык-фрылансер Юлія Цімашэнка пры падтрымцы ініцыятыўнай групы аднадумцаў (Вольга Будай, Кацярына Зубчонак, Надзея Карабановіч, Вольга Лойка і Алена Лойка).
Рэгістрацыя скончана. Чакаем вас на наступных мерапрыемствах. Сачыце за нашымі навінамі на сайце і ў сацыяльных сетках!
Кароткі ролік аб II Беларускім форуме перакладчыкаў:
Каманда III Беларускага форуму перакладчыкаў