Юрый Бурдзянкоў

11220112_846271675451324_8182729744872610252_n

Краіна
Беларусь

Тэма дакладу
«Двое ў кабіне. 100% team play/0% баласту – рэальнасць або фантастыка?»

Анонс
Тым, хто пабачыў маё першае выступленне 19 мая 2018, такі выбар тэмы можа падацца дзіўным. 🙂 Тым не менш, я [зноў] вярнуся да «парнага катання», і на гэты раз акцэнт будзе на ўзаемадзеянні, а яшчэ дакладней – на ўзаемадапамозе каманды сінхраністаў у кабіне з супастаўленнем «як мае быць» vs «што [часцей за ўсё] маем» і адначасова з сціслым крананнем недагаворанага ў мінулы раз.

Інфармацыя пра дакладчыка
МДЛУ '06, Факультэт міжкультурных камунікацый, перакладчык у парах BE EN & RU EN. Структура «перекладаабарота»: 85% сінхрон/chuchotage, «каляндарны» вопыт ~ 12 гадоў, агульны «налёт» каля 3600 гадзін, гал. чынам у апошнія 7 гадоў. 5% паслядоўны пераклад; 10% пісьмовыя пераклады (пераважна для «свайго» ж сінхрона). Асноўныя кліенты: ЮНФПА, ФАО, Microsoft, і праекты з фінансаваннем з боку Еўразвязу/Еўракамісіі, МЭБ, Сусветны банк/Міжнародная фінансавая карпарацыя, BAYER, Takeda, SIEMENS.