Краіна
Беларусь
Назва дакладу
«Як мы стваралі дапаможнік па перакладзе з кітайскай мовы»
Анонс
У 2017-2018 гадах я распрацавала для студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ спецыяльнасці «Усходняя філалогія» вучэбна-метадычны дапаможнік «Тэорыя і практыка перакладу. Кітайская мова». Дапаможнік комплексны - па вусным і пісьмовым перакладзе - на аснове некалькіх тэматык (напрыклад, навукова-тэхнічны, грамадска-палітычны пераклад і г. д.) і функцыянальных стыляў (мастацкі, гутарковы, публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы, навуковы).
У сваім выступленні я распавяду аб прынцыпах распрацоўкі вучэбна-метадычнага дапаможніка і адбору матэрыялу, апішу комплекс практыкаванняў, распрацаваны для навучання вуснаму і пісьмоваму перакладу тэкстаў. Буду рада пачуць меркаванне калег аб тым, якім павінен быць добры падручнік па перакладзе, бо, спадзяюся, гэта не апошняя наша публікацыя.
Інфармацыя пра дакладчыка
Кандыдат педагагічных навук, дацэнт Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, дацэнт кафедры кітайскай філалогіі БДУ. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, прайшла гадавую стажыроўку ў Тяньцзынскім універсітэце замежных моў (Цяньцзынь, Кітай) і Усходне-кітайскім педагагічным універсітэце (Шанхай, Кітай). З 2007 года выкладае кітайскую мову, тэорыю і практыку перакладу, уводзіны ў спецыяльную філалогію, асновы іерагліфікі, методыку выкладання кітайскай мовы як замежнай і шэраг іншых дысцыплін на філалагічным факультэце БДУ. Паралельна з гэтым выконвае пісьмовыя і вусныя пераклады з кітайскай мовы на рускую і наадварот. Штогод прымае ўдзел у семінарах і курсах павышэння кваліфікацыі, якія праводзяцца ў розных ВНУ Кітая.