Краіна
Беларусь
Назва дакладу
«Праца ў штаце і самазанятасць. Погляд знутры»
Анонс
У нашай прэзентацыі мы разгледзім, ня супрацьпастаўляючы, пытанні працы ў штаце (дзяржаўная ўстанова) і фрыланс. Пастараемся знайсці агульнае ў працы штатніка і «вольнага муляра», зірнем на праблемы ў штодзённай працы перакладчыкаў, падзелімся сваім вопытам барацьбы са стэрэатыпамі, мінусамі і плюсамі, з якімі сутыкаемся ў сваёй дзейнасці.
Думаем, наш аповед будзе цікавы пачаткоўцам і перакладчыкам са стажам, і кожны з вас зможа яго дапоўніць сваімі прыкладамі і разважаннямі.
Інфармацыя пра дакладчыка
У 2013 атрымала дыплом МДЛУ па спецыяльнасці «перакладчык».
Замежныя мовы: англійская, польская, іспанская.
Асноўная мова - англійская.
На апошніх курсах універсітэта - падпрацоўкі фрылансерам (пісьмовыя пераклады) з англійскай і польскай моў.
У сакавіку 2013 года пайшла працаваць па размеркаванні ў прыватную фірму, дзе выконвала пісьмовыя тэхнічныя пераклады (англійская-руская), а таксама вусны паслядоўны пераклад на перамовах.
У студзені 2014 года пераразмеркавалася ў Нацыянальны банк, у Галоўнае ўпраўленне міжнароднага супрацоўніцтва, дзе і ў цяперашні час працуе пісьмовым і вусным перакладчыкам.
У красавіку 2018 года прайшла атэстацыю у якасці гіда-перакладчыка англійскай і польскай моў.