
Краіна
Беларусь
Назва дакладу
«Фінансавае планаванне для фрылансераў: упэўненасць у заўтрашнім дні»
Анонс
Я пазнаёмлю вас з некалькімі спосабамі вядзення бюджэту, якія дапамогуць вам спакайней жыць у сітуацыі нестабільных заробкаў. Я распавяду, як не баяцца лічыць грошы, ствараць эфектыўны бюджэт і адважна змяняць яго пад свае патрэбы, а галоўнае – пашыраць зазор паміж даходамі і выдаткамі. І ўсё гэта – без страшных матэматычных формулаў і патрабавання адмовіцца ад любых радасцяў жыцця.
Інфармацыя пра дакладчыка
Алена працуе перакладчыцаю з 2007 года (ІП – з 2013 года). Перакладае з нямецкай і англійскай моў на беларускую. Ужо 10 гадоў дапамагае шэрагу грамадскіх праектаў з фінансавым менеджментам. І тыя ж 10 гадоў эксперыментуе з рознымі спосабамі аптымізацыі сваіх выдаткаў і павышэння прыбыткаў. За гэты час узяла свае фінансы пад кантроль і цяпер хоча падзяліцца сабранымі ведамі з калегамі-фрылансерамі.