Краіна
Беларусь
Назва дакладу
«Праца ў штаце і самазанятасць. Погляд знутры»
Анонс
У нашай прэзентацыі мы разгледзім, ня супрацьпастаўляючы, пытанні працы ў штаце (дзяржаўная ўстанова) і фрыланс. Пастараемся знайсці агульнае ў працы штатніка і «вольнага муляра», зірнем на праблемы ў штодзённай працы перакладчыкаў, падзелімся сваім вопытам барацьбы са стэрэатыпамі, мінусамі і плюсамі, з якімі сутыкаемся ў сваёй дзейнасці.
Думаем, наш аповед будзе цікавы пачаткоўцам і перакладчыкам са стажам, і кожны з вас зможа дапоўніць яго сваімі прыкладамі і разважаннямі.
Інфармацыя пра дакладчыка
Натарыяльны перакладчык іспанскай мовы.
Перакладамі стала займацца яшчэ ў інстытуце, пракраўшыся ў грымёрку іспанскіх музыкаў і застаўшыся з імі да канца гастроляў.
За ўвесь час працы перакладчыкам паспела паўдзельнічаць у розных праектах: з'ездзіла ў канцэртны тур Алімпіяды 1992 года ў Барселоне, перакладала прэзентацыю Беларусі для выставы ў Лацінскай Амерыцы, лакалізавала мноства сайтаў і сэрвісаў, перакладала і накладвала субтытры да інтэрв'ю «Крумкачоў» і нават удзельнічала ў паляванні.
Фрылансер, індывідуальны прадпрымальнік з 2010 года. Удзельнік некалькіх канферэнцый у Расіі і Украіне.
А цяпер яшчэ і гаспадыня вела-кафэ.