Сустрэча перакладчыкаў 19.05.2018

Сустрэча перакладчыкаў Беларусі 19.05.2018 #tib_forum2018 у івэнт-прасторы «210 метраў» у Мінску сабрала 125 калег з 13 населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь.

Спонсарам мерапрыемства выступіла кампанія Advanced International Translations ((https://www.translation3000.com/). Усе ўдзельнікі атрымалі ад спонсара гадавую падпіску на AceProof - праграмнае забеспячэнне па кіраванні якасцю перакладу, усе дакладчыкі - праграму па падліку слоў і сімвалаў AnyCount Advanced, а валанцёры - Translation Office 3000 Starter.

Уступ:

Фотаальбом: https://photos.app.goo.gl/jYdcHJ96jp1v6vU22

Дар'я Вашкевіч падзялілася сваім вопытам перакладу кнігі Ніла Геймана «Coraline» на беларускую мову («Караліна») і распавяла пра пошукі выдавецтва, перамовы з літаратурным агентам аб атрыманні правоў на беларускі пераклад, моўныя складанасці самога перакладу кнігі.

Юрый Палякоў распавёў пра нюансы супрацоўніцтва бюро перакладаў з фрылансерам, крытэрыі адбору перакладчыкаў, забеспячэнне якасці, працэсны і праектны падыход ў вырашэнні перакладчыцкіх задач, а таксама заклікаў перакладчыкаў падымаць стаўкі.

Вольга Галубка паразважала на тэму наступу штучнага інтэлекту на індустрыю перакладу, закранула паняцце «якасны пераклад» з пункту гледжання перакладчыка і з пункту гледжання заказчыка, а таксама падзялілася парадамі наконт таго, як у эпоху імклівага развіцця машыннага перакладу на практыцы наглядна прадэманстраваць і даказаць заказчыку каштоўнасць перакладу, выкананага чалавекам.

Віталь Станішэўскі падзяліўся сваімі назіраннямі датычна складанасцяў, якія часта ўзнікаюць у перакладчыкаў тэкстаў на беларускую мову, і падзяліўся спасылкамі на карысныя рэсурсы.

Аляксей Сенюковіч распавёў пра «медыцынскую лінгвістыку» і віды дзейнасці перакладчыка ў гэтай сферы, віды моўнага пасярэдніцтва і тыпы тэкстаў, з якімі працуюць медыцынскія і фармацэўтычныя перакладчыкі, дыстанцыйны вусны пераклад ў гэтай сферы.

Завяршыў мерапрыемства яскравы выступ Юрыя Бурдзянкова, які падзяліўся вялікім асабістым вопытам і крытычнай ацэнкай сінхроннага перакладу «у адзін твар», на практычных прыкладах паказаў, як спраўляцца са складанасцямі і як удасканальвацца ў гэтай галіне перакладчыцкага майстэрства.

В подготовке и проведении мероприятия помогали волонтеры Ольга Будай, Ольга Лойко, Елена Лойко, Надежда Карабанович, Сергей Дрямов, Аделаида Кузнецова, Ольга Шкрабо и Евгения Мамыко.

На нашем YouTube-канале https://www.youtube.com/channel/UCtnyv0C8eGPLKtNEvFCiKPg/videos будут постепенно появляться видео с мероприятия, подписывайтесь, оставляйте комментарии, делайте репосты в соцсетях с хештегом #tib_forum2018. Ссылки на материалы встречи можно будет найти в группе Translators & Interpreters of Belarus на Facebook и в описании к видео на канале Youtube.