I Форум перакладчыкаў Беларусі 30.09.2017

I Форум перакладчыкаў Беларусі #tib_forum2017, які сабраў больш за 90 удзельнікаў, з поспехам прайшоў пры падтрымцы Інстытута Гётэ ў Мінску 30 верасня 2017 года - у Міжнародны дзень перакладу, заснаваны ААН у 2017 годзе па ініцыятыве Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства прайшло ў форме кароткіх выступаў, пасля кожнага з якіх адбывалася дыскусія. У калег была магчымасць пагутарыць і абмяняцца кантактамі падчас кава-паўзы, біржы кантактаў і вячэры для нэтворкінга.

Фотаальбом: https://photos.app.goo.gl/ifqkXvLMz7INzch63

Уступ:

Тэмы выступленняў і дакладчыкі:

  • Адносіны паміж перакладчыкамі І рэдактарамі (Кацярына Сакалоўская) https://youtu.be/Jj-DUm6egLI.
  • Беларуская мова ў індустрыі камерцыйных перакладаў (Віталь Станішэўскі) https://youtu.be/ZfTrd92uJKA.
  • Я - перакладчык-фрылансер і люблю сваю працу (Вольга Будай) https://youtu.be/9t33q-S9_Us.
  • Пачынаючаму пісьмоваму перакладчыку: як вылучыцца (Юлія Цімашэнка) https://youtu.be/9HFJLqzGQfY.
  • Перакладчык на вышэйшым узроўні і гід-перакладчык - які шлях выбраць? (Анастасія Сямашка) https://youtu.be/JA6ZCFaaHlg.
  • Чаму адмаўляюцца ад паслуг вуснага перакладчыка (Дзяніс Шут) https://youtu.be/wutSzDBkydg.

Анастасія Сямашка распавяла нам пра перавагі працы гіда-перакладчыка і свае лайфхакі датычна таго, як быць запатрабаваным прафесіяналам.

Вольга Будай падзялілася сакрэтамі свайго поспеху ў працы перакладчыкам-фрылансерам у Беларусі.

Кацярына Сакалоўская пазнаёміла са складанасцямі ўзаемаадносін паміж перакладчыкамі і рэдактарамі, а таксама дала парады наконт таго, як дамаўляцца паміж сабой.

Юлія Цімашэнка падзялілася тым, якія моманты дапамаглі ёй вылучыцца як перакладчыку і, дзякуючы гэтаму, павысіць свой заробак.

Эксперт у сферы перакладаў на беларускую мову Віталь Станішэўскі распавёў аб існуючых цяжкасцях у перакладах на беларускую мову, падзяліўся спасылкамі на карысныя матэрыялы і прапанаваў перакладчыкам дамовіцца аб правілах працы ў гэтай сферы.

Асаблівы фурор на форуме выклікала прэзентацыя перакладчыка-сінхраніста Дзяніса Шута, які распавёў нам аб тым, што варта, а чаго не варта рабіць, каб кліент застаўся з Вамі надоўга.