Вынікі III Беларускага форуму перакладчыкаў #tib_forum2019

forum_perevodchikov_150

14 верасня 2019 г. у культурным цэнтры «Корпус» у Мінску адбыўся ІII Беларускі форум перакладчыкаў #tib_forum2019, які сабраў 160 калег з васьмі краін. У гэтым годзе Форум праводзіўся не ў Міжнародны дзень перакладу, а крыху раней: гэта дало магчымасць найбольш актыўным удзельнікам галіновых перакладчыцкіх мерапрыемстваў не рабіць складаны выбар паміж Форумам ў Мінску і конкурсам па вусным перакладзе Cosines Pi ў Маскве.

Шматлікія прыемныя водгукі падчас самога мерапрыемства і ў сацыяльных сетках пасля Форуму паказалі, што яго адрозніваюць разнастайная карысная інфармацыя і творчае натхненне, новыя ідэі для навучання і бізнесу і проста добры настрой.

Ганаровым госцем Форуму стала пасол Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыня Алаізія Вёргеттэр.

Алаізія Вёргеттэр і Юлія Цімашэнка

Крыху статыстыкі

У Форуме ўзялі ўдзел 160 чалавек з васьмі краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Італіі, Казахстана, Польшчы і Чэхіі. Фрылансеры, штатныя супрацоўнікі кампаній і бюро перакладаў, студэнты і выкладчыкі прадстаўлялі 55 моўных пар. У параўнанні з папярэднімі форумамі пашырылася геаграфія ўдзельнікаў, а таксама значна павялічылася колькасць моўных пар і спецыялізацый перакладу. У гэтым годзе мы ўпершыню прапанaвалі студэнцкія квіткі, і Форум наведалі 12 студэнтаў: спадзяемся, штo ў будучыні яны стануць нашымі калегамі па галінe!

Фотасправаздача з мерапрыемства прадстаўленa тут. Спампаваць фота можна тут і тут.

Кароткі змест выступaў

Усе ўдзельнікі атрымаюць доступ да прэзентацый і відэазапісаў усіх выступаў не пазней за 15 лістапада 2019 г.

Пленарная частка Форуму была прысвечана перакладу падчас буйных спартыўных мерапрыемстваў.

Энергічную спартыўную атмасферу Форуму задалі супрацоўнікі школы замежных моў Streamline кіраўнік аддзела па метадычнай рабоце Вікторыя Зелянко і метадыст Марына Шарамет, якія распавялі пра тое, якімі былі «Вынікі лінгвістычнай падтрымкі II Еўрапейскіх гульняў» у Мінску ў 2019 г.

Марына Шарамет и Вікторыя Зелянко

Андрэй Маiсееў, які ўзначальваў службу перакладy на Алімпійскіх Гульнях у Сочы ў 2014 годзе і на Чэмпіянаце свету па футболе 2018 года ў Расіі, распавёў пра тое, якой складанай і паказальнай для перакладчыцкай галіны была «Арганізацыя перакладчыцкіх паслуг на найбуйнейшых міжнародных мерапрыемствах».

Андрэй Маiсееў

Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, дырэктар агенцтва перакладаў і член Асацыяцыі выкладчыкаў перакладу Дзмітрый Трoiцкі прадставіў увазе ўдзельнікаў форуму даклад «Асновы тэхнічнага перакладу».

Дзмітрый Трoiцкі

Галоўны рэдактар лінгвістычнай кампаніі AWATERA, дыпламаваны рэдактар, перакладчык, кіраўнік Акадэміі AWATERA Вольга Гiлярэўская выступіла з тэмай «Вундерлансеры. Навучаем. Працаўладкоўваем. Клапоцімся».

Вольга Гiлярэўская

Генеральны дырэктар кампаніі «ЛiнгваКaнтакт» Фёдар Кандратовіч раскрыў сакрэты таго, якім павінен быць «Моцны сайт перакладчыка-фрылансера. Канцэпцыя. Тэксты. Дызайн. Папулярызацыя».

Фёдар Кандратовіч

Пісьмовы перакладчык, выкладчык перакладу, дацэнт МДІМА МЗС Расіі, аўтар курсаў па ваенна-тэхнічным перакладзе і перакладзе ў сферы мастацтва, член Асацыяцыі выкладчыкаў перакладу, кандыдат мастацтвазнаўства Таццяна Швец раскрыла тэму «Ваенна-тэхнічны і грамадска-палітычны пераклад як спецыялізацыя».

Таццяна Швец

Медыцынскі і фармацэўтычны перакладчык-фрылансер Кацярына Чашнiкaва прадставіла новы для Беларускага форуму перакладчыкаў фармат выступу – майстар-клас на тэму «Шлях у медыцынскі і фармацэўтычны пераклад без профільнай адукацыі: рэкамендацыі і план дзеянняў».

Кацярына Чашнiкaва

Супрацоўнік перакладчыцкай кампаніі InText Алёна Уласенка распавяла «Коратка аб UTICamp» - унікальнай украінскай перакладчыцкай канферэнцыі.

Алёна Уласенка

Практыкуючыя перакладчыкі, члены Саюза перакладчыкаў Расіі, члены Асацыяцыі выкладчыкаў перакладу і арганізатары «Краснаярскага клуба перакладчыкаў» дырэктар Бюро перакладаў «НЭA Транслейтынг» Наталля Маленькіх і старшы выкладчык кафедры лінгвістыкі, тэорыі і практыкі перакладу СiбДУ ім. М.Ф. Рaшэтнёва Алена Кандрашова патлумачылі, якімі бываюць і павінны быць «Медыяцыя і міжкультурны кансалтынг у міжнароднай камунікацыі».

Наталля Маленькіх и Алена Кандрашова

Медыцынскі і маркетынгавы перакладчык і ўдзельніца каманды арганізатараў III Беларускага форуму перакладчыкаў Кацярына Зубчонак падзялілася ноў-хаў у выступе «Сам сабе рэдактар. Прынцыпы і лайфхакі».

Кацярына Зубчонак

Перакладчык і рэдактар Кацярына Сакалоўская прадставіла слухачам сваё бачанне тэмы «Важнасць няўдач» у рабоце галіны.

Кацярына Сакалоўская

Пісьмовы і вусны сінхронны судовы перакладчык Крысціна Шыянок распавяла аб тым, «Як гэта - быць судовай перакладчыцай ў Чэхіі?».

Крысціна Шыянок

Кацярына Сакалоўская і Крысціна Шыянок прадставілі свае даклады на беларускай мове. За тэхнічнае абсталяванне для сінхроннага перакладу гэтых дакладаў на рускую мову мы дзякуем кампаніi Interlingua і асабіста Міхаілy Сабалеўскаму, а за сінхронны пераклад – нашым калегам Вераніцы Мазуркевіч і Віталю Станішэўскаму.

Перакладчык дагавораў, рэдактар, выкладчык юрыдычнага перакладу ў Школе галіновых перакладчыкаў «Альянс-Про» і аўтар блога «Нюансы юрыдычнага перакладу» Вольга Тарасава раскрыла некалькі рэдактарскіх сакрэтаў, распавёўшы пра «Юрыдычны пераклад: памылкі ў тэстах, якія выдаюць навічка».

Вольга Тарасава

Пісьмовы перакладчык, удзельніца каманды арганізатараў Форуму і стваральнік Цэнтра моўных паслуг «Акадэмія» Вольга Будай апісала «Перакладчыцкi фрыланс 2.0: LSP ў рэгіёнах».

Вольга Будай

Урач-педыятр, медыцынскі саветнік, перакладчык і COO кампаніі MED.Solution Алена Шубіна выступіла з прэзентацыяй «Адваротны бок месяца, ці чаго чакае ад Вас супрацоўнік фарм. кампаніі, калі замаўляе пісьмовы пераклад».

Алена Шубіна

Сінхронны перакладчык Юрый Бурдзянкоў y выступе на тэму «(Медыцынская) Тэрміналогія і лінгвіст: ці ёсць супрацьпаказанні?» Падзяліўся напрацоўкамі па тэрміналогіі, сабранымі за 10-гадовы вопыт сінхроннага перакладу са спецыялізаванай лексікай.

Юрый Бурдзянкоў

Натарыус Мінскага гарадскога натарыяльнай акругі Таццяна Таранава выступіла з паведамленнем «Cведчанне сапраўднасці подпісу перакладчыка на перакладах дакументаў».

Таццяна Таранава

Спонсары мерапрыемства і біржа кантактаў

Падарункі ад партнёраў

Усе ўдзельнікі атрымалі ад кампаніі Advanced International Translations коды на праграму па кіраваннi перакладчыцкімі праектамі для фрылансераў TO3000 Standard, а чатыры ўдзельнікі форуму выйгралі па адной ліцэнзіі на праграму Translation Office 3000 Professional гэтай кампаніі.

Па двое ўдзельнікаў выйгралі білеты на ўкраінскую перакладчыцкую канферэнцыю UTICamp і расійскую канференцыю для перакладчыкаў «Кантакт».

Кампанія ProZ.com дала ўдзельнікам форуму бясплатны доступ да пяці топавыx відэа. Просім усіх, хто гэтага яшчэ не зрабіў, даслаць для атрымання доступу да гэтых відэа спасылку на свой профіль на сайце ProZ.com на пошту info@translationforum.by.

Спонсары мерапрыемствы і біржа кантактаў дапамаглі звязаць працадаўцаў з перакладчыкамі і рэдактарамі. Спадзяемся, што наладжаныя сувязі перарастуць ва ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. На біржы кантактаў прысутнічалі прадстаўнікі, спонсары і інфармацыйныя партнёры Форумy: «Эффектифф Групп», «НэоТран», «Ройд», «Литерра», Databridge Translation Services, Streamline Language School, ІП Алена Лойка, Transvertum, Advanced International Translations (AIT), Technical Translation & Software, ТАА «ТранслЭЙД Cэрвіс», ТАА «Альма Транслейт», Асацыяцыя выкладчыкаў перакладу, канферэнцыі UTICamp і Кантакт.

Удзельнікі і госці Форуму набывалі перакладную літаратуру на беларускай мове выдавецтва «Галіяфы» і прадукцыю ад анлайн-крамы Oz.by, а таксама ўдзельнічалі ў буккросінгу.

Увечары ў дзень Форуму ўдзельнікі пагутарылі ў нефармальнай атмасферы ў рэстаране «Анёлы», а наступнай раніцай ycе жадаючыя далучыліся да пешаходнай экскурсіі па цэнтры Мінска, падчас якой даведаліся аб шматлікіх нетрывіяльных фактаx пра горад, шпацыруючы ў кампаніі аднадумцаў.

Адно з новаўвядзенняў Форуму 2019 гoдa – электронныя сертыфікаты, якія ўдзельнікі атрымалі на працягу тыдня пасля Форуму на сваю электронную пошту. Калі вы не атрымалі сертыфікат, калі ласка, дашліце паведамленне пра гэта на пошту info@translationforum.by.

Каманда III Беларускага форуму перакладчыкаў

У падрыхтоўцы форуму ў якасці валанцёраў удзельнічалі Юлія Цімашэнка (аўтар ідэі і арганізатар), Вольга Будай, Вольга Лойка, Алена Лойка, Надзея Карабановіч, Кацярына Зубчонак і Рэната Хітрова. Кантакты членаў аргкамітэта прадстаўлены тут.

СМІ пра III Беларускім форуме перакладчыкаў

Запіс прамога эфіру Euroradio ў (праграме «Талаковы эфір») ад 6 жніўня 2019 г. i запіс праграмы «Наша раніца» ад 30 верасня 2019 г. на беларускім канале АНТ з удзелам арганізатара Беларускага форуму перакладчыкаў Юліі Цімашэнка.

Пра планы на будучыню:

  1. У Мiнску з ініцыятывы Юліі Цімашэнка праводзяцца сустрэчы медыцынскіх перакладчыкаў з мэтай нэтворкiнга. Наступная сустрэча адбудзецца ў студзені 2020 г.
  2. Інфармацыя пра будучыя мерапрыемствы будзе публікавацца на нашым сайце і ў сацыяльных сетках.

Дзякуем, што падтрымалі III Беларускі форум перакладчыкаў.

Па ўсіх пытаннях пішыце на пошту info@translationforum.by.

Да новых сустрэч!
З павагай,
аргкамітэт III Беларускага форуму перакладчыкаў