Юлія Цімашэнка

36861239_1051544068355064_389629116581675008_n

Краіна
Беларусь

Назва дакладу
«Аб'яднанне перакладчыкаў Беларусі: быць ці ня быць»

Анонс
На сёння ў Беларусі няма працуючай асацыяцыі перакладчыкаў. Галіновыя мерапрыемствы ў Мінску ў 2017-2018 гадах паказалі, што беларускія перакладчыкі зацікаўлены ў з'яўленні і развіцці пляцовак і мерапрыемстваў для абмену ведамі і досведам. Наспела неабходнасць абмеркаваць магчымасць стварэння асацыяцыі перакладчыкаў Беларусі і дзейнасць аналагічных арганізацый у свеце. Згуртаваць перакладчыцкую супольнасць і распрацаваць рэспубліканскія стандарты прафесіі, здольныя падтрымліваць належны ўзровень аказання перакладчыцкіх паслуг, можна толькі з улікам сусветнага вопыту. Разам з Аляксандрам Маркевічам мы распавядзем, якім мы бачым аб'яднанне перакладчыкаў Беларусі.

Інфармацыя пра дакладчыка
Перакладчык-фрылансер, актыўны чалавек і энтузіяст. Пісьмовы пераклад з нямецкай, ангельскай і нідэрландскай мовы на рускую, вусны паслядоўны пераклад з нямецкай на рускую мову і наадварот. Перакладае з 2009 года, рэдагуе з 2013 года. Спецыялізацыі: медыцына, фармакалогія, касметыка і турызм. Наведвае міжнародныя галіновыя канферэнцыі. Перакладае з задавальненнем 🙂