Галоўная

II Беларускі форум перакладчыкаў

ДЗЁН ЗАСТАЛОСЯ:

0

Вітаем вас на сайце II Беларускага форума перакладчыкаў!

Запрашаем вас на II Беларускі форум перакладчыкаў, які адбудзецца 29 верасня 2018 года ў Мінску. Далучайцеся і знайдзіце заказчыкаў і супрацоўнікаў, аднадумцаў і сяброў!

Калі?

29 верасня 2018 года

Хто?

Спецыялісты ў галіне перакладу: штатныя i пазаштатныя (фрыланс-) перакладчыкі, рэдактары, карэктары, гіды, выкладчыкі перакладчыцкіх дысцыплін у ВНУ, прадстаўнікі перакладчыцкіх агенцтваў і штатных аддзелаў перакладаў, пастаўшчыкі моўнага праграмнага забеспячэння.

Як зарэгістравацца?

Ёсць дзве катэгорыі квіткоў:
1. Для фрылансераў і штатных перакладчыкаў.
2. Для бюро перакладаў.

Больш падрабязна пра тое, колькі каштуюць і што ўключаюць у сябе квіткі, гл. ва ўкладцы «Кошт».

Беларускі форум перакладчыкаў - пакуль не камерцыйны праект і пройдзе пры частковай падтрымцы спонсараў; усе сабраныя сродкі пойдуць на пакрыццё арганізацыйных выдаткаў.

РЭГІстрацыя скончана

(Калі ў вас не атрымліваецца прыйсці, вы можаце падараваць квіток або самастойна знайсці калегу, які прыйдзе замест вас).

Дзе?

Бізнес-клуб «Імагуру», вул. Фабрыцыуса, 4, г. Мінск, ст. метро «Інстытут культуры».

Чым цікавы форум?

  1. Форум стане міжнародным: на двух плынях выступяць вопытныя дакладчыкі з Беларусі, Украіны і Расіі. Тэматыка інфарматыўных рознапрофільных выступаў ахопіць аўдыявізуальны пераклад, засваенне новых спецыялізацый, планаванне работы і разлік ставак аплаты, параўнанне працы фрылансера і штатнага перакладчыка, вусны пераклад, стварэнне навучальнага дапаможніка па перакладзе, спецыялізаваны пераклад і іншыя аспекты.
  2. Адна з ключавых тэм форуму - галіновыя асацыяцыі перакладчыкаў у Расіі і ў свеце, а таксама магчымае стварэнне аб'яднання перакладчыкаў Беларусі.
  3. У форуме прымуць удзел прадстаўнікі некалькіх перакладчыцкіх кампаній, у прыватнасці, «Нота Бэнэ», «Літэрра», «Інтэрлінгва», «Interzone» і іншых арганізацый. Гэта рэальная магчымасць знайсці працу і заявіць пра сябе!
  4. Сярод удзельнікаў форуму будуць разыграны 4 гадавыя ліцэнзіі на праграму па кіраванні перакладчыцкімі праектамі для фрылансераў Translation Office 3000 Professional кампаніі Advanced International Translations, і ўсе ўдзельнікі атрымаюць коды на яшчэ адзін праграмны прадукт - лічыльнік слоў і сімвалаў AnyCount Standard.
  5. Бескаштоўны доступ да пяці топавых відэа на сайце ProZ.com (падрабязнасці глядзіце у раздзеле «Кошт»).
  6. Прыемнымі бонусамі стануць сувеніры на памяць, фота, выстава-продаж перакладной літаратуры на беларускай мове выдавецтва «Галіяфы», абмен вопытам з калегамі і эфектыўны, дынамічны нэтворкінг падчас дзвюх кава-паўз, абедзеннага перапынку і вячэры ў прыемнай атмасферы. Абед і вячэра не ўваходзяць у кошт квітка.

Не забудзьцеся прагаласаваць у нашым фотаконкурсе!

У рамках II Беларускага форуму перакладчыкаў праходзіць конкурс сярод калегаў на самае цікавае хобі, не звязанае з перакладам. Запрашаем усіх падтрымаць калег і да 27 верасня 2018 года прагаласаваць (паставіць Like) за любую колькасць фотаздымкаў, якія спадабаліся! Галасаванне магчыма толькі па спасылцы: https://www.facebook.com/media/set/?set=oa.563191094096930&type=3.
Больш падрабязна тут.

Першы форум перакладчыкаў, які сабраў больш за 90 удзельнікаў, прайшоў пры падтрымцы Інстытута Гётэ ў Мінску 30 верасня 2017 года - у Міжнародны дзень перакладу, заснаваны ААН у 2017 годзе па ініцыятыве Рэспублікі Беларусь, а ў вясновай сустрэчы 19 мая 2018 года ўдзельнічалі ўжо больш за 130 прафесіяналаў сферы перакладу.

З матэрыяламі гэтых сустрэч у серыі тэматычных мерапрыемстваў па розных напрамках перакладчыцкай дзейнасці і вывучэння моўнага пасярэдніцтва можна азнаёміцца ў групе на канале Translators & Interpreters of Belarus.

СМІ аб першым Беларускім форуме перакладчыкаў: артыкул у выданні «Белрынак»

Кантактная асоба, аўтар ідэі і арганізатар Форумаў перакладчыкаў Беларусі: перакладчык-фрылансер Юлія Цімашэнка

Запрашаем усіх, каго цікавіць пераклад як бізнес або захапленне, на другі Беларускі форум перакладчыкаў 29 верасня 2018 года ў наш слаўны горад Мінск! Будзем рады вітаць вас!