Вітаем вас на сайце Беларускага форуму перакладчыкаў!

forum_main-scaled.jpg

Беларускі форум перакладчыкаў — найбуйнейшае ў Беларусі мерапрыемства для спецыялістаў перакладчыцкай галіны, першая і пакуль адзіная ў краіне платформа за межамі ВНУ для абмену вопытам і канструктыўнага абмеркавання вострых пытанняў сферы перакладаў.

Першы форум перакладчыкаў, які сабраў больш за 90 удзельнікаў, прайшоў 30 верасня 2017 года — у Міжнародны дзень перакладчыка, заснаваны ААН у 2017 годзе па ініцыятыве Рэспублікі Беларусь. Праз год, 29 верасня 2018 года, паспяхова адбыўся II Беларускі форум перакладчыкаў, які сабраў 140 прафесіяналаў сферы перакладаў з Беларусі, Украіны і Расіі. III Беларускі форум перакладчыкаў адбыўся 14 верасня 2019 года і сабраў 160 чалавек, пашырыўшы геаграфію ўдзельнікаў да 8 краінаў. Больш падрабязна

Беларускі форум перакладчыкаў — гэта выступленні па ўсіх напрамках перакладчыцкай дзейнасці, эфектыўны нэтворкінг, абмен вопытам з калегамі і цёплая сяброўская атмасфера.

Арганізатары: аўтар ідэі перакладчык-фрылансер Юлія Цімашэнка пры падтрымцы ініцыятыўнай групы аднадумцаў (Вольга Будай, Кацярына Зубчонак, Надзея Карабановіч, Вольга Лойка, Алена Лойка і Рэната Хітрова).

Калі ў вас ёсць ідэі па правядзенню форуму, па тэматыках выступленняў, калі вы можаце цікава прадставіць тую ці іншую перакладчыцкую тэму, пішыце на пошту info@translationforum.by.

Сачыце за навінамі!

Кароткі ролік аб II Беларускім форуме перакладчыкаў:

Ролік аб III Беларускім форуме перакладчыкаў (2019 год):

Каманда Беларускага форуму перакладчыкаў